Неасцярожнасць пры паленні – асноўная прычына пажараў

Неасцярожнасць пры паленні – асноўная прычына пажараў

13 лістапада 2020

Беспрэцэдэнтным лідарам усіх вогненных здарэнняў з'яўляецца неасцярожнасць пры паленні. Часцей за ўсё вінаватымі і ахвярамі агню ў такіх выпадках становяцца грамадзяне, якія злоўжываюць спіртным.

Беспрэцэдэнтным лідарам усіх вогненных здарэнняў з'яўляецца неасцярожнасць пры паленні. Часцей за ўсё вінаватымі і ахвярамі агню ў такіх выпадках становяцца грамадзяне, якія злоўжываюць спіртным. Як вядома, людзі ў стане алкагольнага ап'янення цалкам або часткова губляюць кантроль над сваімі дзеяннямі і ўчынкамі. Нярэдка, падвыпілы чалавек кідае дзе папала непатушаныя недакуркі, кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай і зусім не думае пра наступствы. У большасці выпадкаў дадзеная катэгорыя грамадзян разам са сваёй бяспекай ставіць пад пагрозу жыццё сваіх блізкіх, а таксама людзей, якія пражываюць па суседстве. Практычна штодня ў зводках МНС фігуруюць падобныя здарэнні.

15 жніўня ў 01-22паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в.Лапешчына Расонскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася адкрытае гарэние дома, дах і столевае перакрыцце абрынуліся. Гаспадар 1971 г.н., непрацуючы, пражываў адзін. Са слоў суседзяў, характарызуецца незадавальняльна, напярэдадні пажару яго бачылі ў стане алкагольнага ап'янення. У жылым пакоі на падлозе пад пластом абрынутых канструкцый работнікамі МНС быў знойдзены труп гаспадара дома. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія – неасцярожнасць пры паленні загінулага.

18 жніўняў 22-00паступіла паведамленне аб пажары дома па
вул.Міхайлаўская ў г.Полацку. Па прыбыцці да месца выкліку з акна прыватнага жылога дома ішоў моцны дым. Гаспадар 1973 г.н., непрацуючы, пражывае адзін. Пракраўшыся ўнутр дома, работнікамі МНС быў знойдзены мужчына на падлозе ў пакоі ў непрытомным стане і вынесены яго з задымленай зоны. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з атручваннем прадуктамі гарэння і апёкамі 2-3 ступені верхніх канечнасцей і тулава пацярпелага шпіталізавалі ў

гарадскую бальніцу. У выніку пажару ў доме закапчаны сцены, столь, пашкоджана маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара.

Найбольшую колькасць пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні адбываецца ў вячэрні і начны час сутак. Падзеі развіваюцца імкліва і заўсёды па адным сцэнары, калі чалавек засынае з тлеючай цыгарэтай у руцэ, а праз некаторы час суседзі выклікаюць ратавальнікаў. На жаль, уночы пажар выяўляюць на той стадыі гарэння, калі шанцаў выратаваць чалавека практычна не застаецца.

Не разкідваць непатушаныя недакуркі – гэта бо нават не патрабаванне пажарнай бяспекі, а звычайныя правілы паводзінаў нармальнага цывілізаванага чалавека. На жаль, многія грамадзяне не надаюць ім вялікага значэння. Людзі паляць у ложку, кідаюць недакуркі на падлогу, выкідваюць праз адкрытую фортку ў акно і сваімі рукамі ствараюць пажаранебяспечныя сітуацыі.

Што параіць людзям, у якіх у сям'і хтосьці паліць?

- усталюйце ва ўсіх пакоях АПІ;

- пераканайце паліць у спецыяльна адведзеным месцы і выкідваць недакуркі ў попельніцу;

- сачыце за тым, каб ён не паліў у ложку;

- папярэдзьце, што недакурак, кінуты з балкона ўніз, можа стаць прычынай пажару;

- не дазваляйце паліць на лесвічных клетках і пры дзецях.

Правілы для курцоў:

- не паліце ў кватэры (доме), тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення;

- не выкарыстоўвайце ў якасці попельніцы папяровыя кулькі, скрынкі ад запалак або цыгарэт - яны могуць запаліцца;

- пры напаўненні попельніцы своечасова ачышчайце яе;

- не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вёдры, шахты смеццезборнікаў, з балконаў і лоджый;

- сачыце, каб попел не трапіў на гаручыя рэчы або падлогу;

- захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў недаступным для дзяцей месцы.