Несанкцыянаваныя звалкі
28 лютага 2025
Глыбоцкай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіцца работа па выяўленні стыхійных звалак смецця
Тэма навядзення парадку актуальная заўсёды, незалежна ад часу года і абставін. Гэта не аднаразовая акцыя, а паўсядзённая сістэматычная праца, карпатлівы і працаёмкі працэс.
Пачынаючы з кастрычніка 2024 года Глыбоцкай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы з мэтай выяўлення стыхійных звалак у лясных масівах, паблізу дарог, вадаёмаў, месцаў адпачынку.
Усяго ў 2024 годзе выяўлена 97 несанкцыянаваных звалак смецця, па ўсіх фактах выдаваліся рэкамендацыі, прадпісанні, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання 39 асоб, у выглядзе штрафу – 10 асоб на суму больш за 20 тыс. рублёў.
Акрамя таго, у выпадках забруджвання адходамі навакольнага асяроддзя, прад'яўлення прэтэнзія на яго ўстрыманне. У 2024 годзе зафіксавана 6 такіх фактаў, вінаватым асобам прад'яўлены прэтэнзіі на суму больш за 25 тыс. рублёў.
За два месяцы 2025 года ўжо выяўлена 9 стыхійных звалак смецця, па якіх таксама прыняты ўсе меры рэагавання.
У большасці выпадкаў віна ляжыць на жыхарах г. Глыбокае і раёна, якія вывозяць сваё смецце ў лясы, хмызнякі і іншыя тэрыторыі, а плаціць за гэта даводзіцца работнікам лясной, сельскай гаспадаркі, прычым сумы штрафных санкцый даволі значныя.
Праца ў гэтым напрамку вядзецца на пастаяннай аснове і будзе працягнута.
Глыбокская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жыхароў раёна не парушаць заканадаўства. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у захаванне прыроды для будучых пакаленняў. Гэтыя намаганні важныя не толькі для абароны навакольнага асяроддзя, але і для павышэння якасці жыцця грамадзян. Захоўваючы чысціню і парадак на тэрыторыях агульнага карыстання, мы ствараем камфортныя ўмовы для адпачынку і аздараўлення грамадзян.
Начальнік інспекцыі Казак А.А.