Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

2 красавіка - Дзень яднанная народаў Беларусі і Расіі

1 апреля 2026

2 красавіка - Дзень яднанная народаў Беларусі і Расіі

Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Вытокі беларуска-расійскага адзінства і братэрства адыходзяць у глыбіню вякоў. Стагоддзямі ў сумесных стваральных справах і вялікіх перамогах умацоўвалася трывалае сяброўства, развіваліся духоўныя каштоўнасці нашых краін і народаў.
Саюзная дзяржава – яскравае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх сумесных праектаў, у тым ліку і рэгіянальных, дзякуючы якім паглыбляецца стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх напрамках.
У многіх беларусаў, як і ў многіх расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне. Тысячы расіян уладкоўваюць свой быт у Беларусі, у тым ліку і на Глыбоччыне, а для многіх нашых землякоў Расія стала другім домам.
Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята.
Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, згоды, шчасця, аптымізму і новых здзяйсненняў на карысць нашых брацкіх народаў. Няхай у дамах беларусаў і расіян заўсёды будуць дастатак, дабрабыт і любоў!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.