Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 июля 2021
Сардэчна вітаем гасцей і ўдзельнікаў свята “Вішнёвы фестываль”!
Лёгкай паходкай, упрыгожаны колерамі квяцістых лугоў, золатам і блакітам нябеснай вышыні, гронкамі спелых сакавітых ягад да нас прыйшоў ліпень, а з ім – чаканы і любімы ўсімі, дзевяты па ліку, Вішнёвы фестываль!
Мы рады сустрэць вас, паважаныя госці, на глыбоцкай зямлі, такой ураджайнай на працавітых таленавітых людзей і на самабытныя, з мясцовым каларытам, святы.
Прыемна, што дарогі з розных куточкаў зямнога шара, з далёкіх і блізкіх краін, з густанаселеных і невялікіх гарадоў прывялі вас, нашых сяброў і аднадумцаў, да нас – на спеўны, душэўны і непаўторны фестываль.
Мы рады, што ў фестывальным вішнёвым карагодзе шмат нашых даўніх сяброў і, спадзяемся, тых, хто яшчэ стане імі; што госці розных нацыянальнасцяў адчуваюць сябе ў Глыбокім, як дома; што ім хочацца зноў і зноў прыязджаць сюды.
Наша еднасць – у агульным жаданні жыць мірна, спеўна, у дастатку.
Дык няхай жа віруе творчасць, завязваюцца партнёрскія стасункі, мацуюцца адносіны дабразычлівасці і кожны дзень свята будзе эмацыянальным і запамінальным.
Па добрай традыцыі кажам:
Што ж, сябры, ўжо час, напэўна,
Распачаць наш фестываль.
Па глыбоцку дзіўна-спеўна
Закружы вішнёвы баль!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага раённага
выканаўчага камітэта А.Н.Шубскі
Савета дэпутатаў В.М.Цяліца