Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
3 июня 2022
Паважаныя эколагі Глыбоччыны і жыхары раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём аховы навакольнага асяроддзя!
Гэты дзень адзначаюць як эколагі па прафесіі, так і тыя, хто адчувае асабістую адказнасць за паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў краіне і ад усяго сэрца імкнецца зберагчы наша прыроднае багацце.
Эколагі з настойлівасцю і цярпеннем робяць важную справу – дапамагаюць захоўваць прыродныя багацці і забяспечваюць правы жыхароў Глыбоччыны на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Дзякуючы вам прадпрыемствы праводзяць мадэрнізацыю і рэканструкцыю вытворчасцяў, укараняюць сучасныя тэхналогіі, якія зніжаюць негатыўную нагрузку на навакольнае асяроддзе.
Сёння людзі разумеюць, што ад беражлівых адносін да прыроды кожнага з нас залежыць тое, якімі нашы гарады, краіна, планета дастануцца будучым пакаленням.
Са святам, паважаныя эколагі! Шчасця вам і вашым блізкім! Поспехаў і цярпення вам у высакароднай справе!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца