Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да Дня моладзі і студэнцтва

27 июня 2025

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да Дня моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты Глыбоччыны!

Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні З Днём моладзі і студэнцтва!

Маладосць – самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час надзей і адкрыццяў, пошуку новых ідэй і рашэнняў, рэалізацыі творчых задум.

Перад сучаснай моладдзю Глыбоцкага раёна адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт рэгіёну.

Сёння запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць канструктыўныя і крэатыўныя рашэнні – усё тое, чым валодае сучасная моладзь. Маладое пакаленне Глыбоччыны робіць паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, рэалізуе навуковыя, спартыўныя і культурныя праекты, услаўляючы сваю малую Радзіму далёка за яе межамі.

Жадаем вам невычэрпнай энергіi, жадання ствараць, поспехаў, здароўя і натхнення. Дасягайце пастаўленых мэт, перамагайце! Удачы вам і рэалізацыі самых смелых планаў!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэтутатаў.