Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні з Днём судовага эксперта.

22 апреля 2026

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні з Днём судовага эксперта.

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём судовага эксперта.

Прафесійны падыход да справы, глыбокія веды ў самых розных галінах навукі, найвялікшы набор уменняў і навыкаў, умелае выкарыстанне апошніх навуковых дасягненняў, сучаснай тэхнікі і спецабсталявання – гэта далёка не ўсе вашы якасці.

Дзейнасць судовых экспертаў, ад якой залежыць шмат, вельмі важная і адказная, бо з уласцівай акуратнасцю і цярпеннем вы садзейнічаеце забеспячэнню правасуддзя. Перакананы, што калектыў Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз будзе і надалей з поўнай самааддачай вырашаць пастаўленыя задачы.

Дзякуем за добрасумленную працу, адданасць прафесіі, вопыт і кампетэнцыю, за важкі ўклад у праваахоўную і судовую сістэму нашай краіны. Жадаем вам здароўя, шчасця, поспехаў, матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту і мірнага неба.

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.