Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
30 мая 2025
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Паважаныя бацькі!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей.
Самыя светлыя, чыстыя і добрыя ўспаміны ў кожнага з нас звязаныя з дзяцінствам – часам, калі шчыра верыш у цуд, радуешся кожнаму новаму дню. Таму так важна гэтае свята і для дарослых, якія нясуць адказнасць за паўнавартаснае і гарманічнае развіццё маладога пакалення. Мы павінны зрабіць усё, каб дзеці адчувалі сябе пад надзейнай абаронай, атрымалі добры старт у жыцці.
Вельмі прыемна, што ў нашым раёне з юным пакаленнем працуюць выдатныя педагогі, выхавальнікі, майстры сваёй справы, якія дапамагаюць нашым дзецям раскрыць свае таленты ў вучобе, дабівацца сапраўдных перамог у творчасці і спорце.
Няхай кожнае дзіця адчувае сябе важным і патрэбным, а яго правы і інтарэсы заўсёды будуць абаронены. Жадаем нашым дзецям здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, вясёлых канікулаў, новых сяброў і добрага настрою.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.