Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да дня эканаміста

30 июня 2025

Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да дня эканаміста

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуе эканамістаў і спецыялістаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да эканамічнай дзейнасці з прафесійным святам – Днём эканаміста!

Большую частку часу вам прыходзіцца мець справу з лічбамі, дагаворамі, але эканаміст павінен глядзець у будучыню, прадбачыць эканамічны эфект ад выканання любых работ.

Вы не толькі ўдзельнічаеце ў стварэнні іміджу прадпрыемстваў, эканамічнага і гаспадарчага комплексу ў цэлым, але і фарміруеце эканамічны патэнцыял Глыбоцкага раёна.

Упэўненыя, што толькі ў сумеснай дзейнасці будзе забяспечвацца ўстойлівае, дынамічнае развіццё раёна, вобласці, рэспублікі.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых поспехаў на карысць працвітання краіны і павышэння якасці жыцця людзей.