Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна накравала віншаванне з Днем пажарнай службы

24 июля 2026

Кіраўніцтва раёна накравала віншаванне з Днем пажарнай службы

Шаноўныя работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарна-выратавальнай службы Глыбоччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята людзей моцных, стойкіх, адважных, надзейных. Людзей, чыя прафесія – адна з самых ганаровых і небяспечных. Пажарныя, прытрымліваючыся прафесійнага абавязку і закліку свайго сэрца, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, нават рызыкуючы сабой дзеля выратавання іншых.
У гэты святочны дзень нельга не сказаць асаблівых словаў падзякі ў адрас ветэранаў. Ваш прыклад і закладзеныя традыцыі — апора, на якой трывала трымаецца сучасная пажарная служба.
Паважаныя сябры! Няхай ваша здароўе будзе моцным, сямейны дабрабыт – невычэрпным, гады жыцця – доўгімі і шчаслівымі! Няхай вашы адважныя сэрцы заўсёды гараць ярка, а душу кожны дзень саграваюць цёплыя і светлыя ўсмешкі вашых блізкіх людзей!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.