Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Глыбоцкага раёна са святам

14 ноября 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Глыбоцкага раёна!

 

Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Дасягненні аграпрамысловага комплексу Глыбоцкага раёна – гэта вынік паўсядзённай напружанай працы хлебаробаў і жывёлаводаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, работнікаў перапрацоўчай прамысловасці.

Паважаныя сябры! Прыміце шчырую ўдзячнасць за якасную працу на роднай зямлі, за правільнае разуменне задач, якія ставіць сёння перад намі дзяржава, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл.

Напярэдадні святочнага дня накіроўваем словы віншавання ўсім, хто шчыруе ў полі, на жывёлагадоўчых фермах, у цэхах прадпрыемстваў. А таксама выказваем падзяку ветэранам працы, якія з’яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і свайму народу.

Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Прыміце словы шчырай удзячнасці за працавітасць і адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў!

 

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.