Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
24 октября 2025
Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі, ветэраны галіны!
Ад кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем вас з прафесійным святам!
Дзякуючы вашай стараннасці забяспечваецца бесперабойная праца галіны, камфортнае жыццё жыхароў Глыбоцкага раёна.
Аўтамабільны транспарт і дарогі трывала занялі дастойнае месца ў эканоміцы нашага раёна. Сёння цяжка пераацаніць ролю як грузавых перавозак ва ўмацаванні і развіцці прамысловага і сельскагаспадарчага патэнцыялу Глыбоччыны, так і значэнне грамадскага транспарту, які ўплывае на стабільнасць жыцця нашых людзей.
Вам часта даводзіцца працаваць у складаных умовах. Дзякуй за сумленную працу і прафесіяналізм. Усё дасягнутае вамі – вынік нялёгкай, але мэтанакіраванай работы дружных і згуртаваных калектываў.
Асобную ўдзячнасць выказваем ветэранам. Дзякуй вам за вашу працу. Вы заклалі асновы таго, што мы маем зараз. Ваш багаты вопыт служыць залогам далейшага развіцця галіны.
Паважаныя работнікі аўтадарожнай галіны! У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі за нялёгкую і добрасумленную працу. Жадаем вам бяспечных дарог і безаварыйнай работы, моцнага здароўя і дабрабыту, паспяховай працы на карысць роднай краіны!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.