Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў аховы здароўя Глыбоцкага раёна са святам

13 июня 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў аховы здароўя Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Глыбоцкага раёна!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуе вас з прафесійным святам.

Ваша майстэрства і вопыт, чалавечнасць, самаахвярнасць зрабілі прафесію медыцынскага работніка адной з самых паважаных у грамадстве. Год за годам, дзень за днём вы дапамагаеце берагчы здароўе і ратаваць жыцці людзей, тым самым уносіце велізарны ўклад у дабрабыт кожнай сям’і і кожнага чалавека.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам аховы здароўя, якія аддалі сябе любімай прафесіі. Многія з вас і сёння працуюць у бальніцах і паліклініках, перадаючы бясцэнны вопыт маладому пакаленню ўрачоў, медсясцёр і фельчараў.

Дарагія медработнікі! У гэты цудоўны дзень выказваем вам удзячнасць за вашу вельмі важную працу, за вопыт, веды, уменне прымаць рашэнні і дзейнічаць у самых складаных сітуацыях.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпных сіл і энергіі, душэўнай гармоніі. Няхай вас ніколі не пакідаюць аптымізм, цярпенне і дабрыня. Поспехаў, працвітання, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.