Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
5 сентября 2025
Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
У газава-паліўнай галіне Глыбоччыны працуюць высакакласныя спецыялісты. Ваша прафесійная праца, назапашаны дзесяцігоддзямі вопыт, укараненне самых сучасных тэхналогій дазваляюць паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы па забеспячэнні спажыўцоў паліўна-энергетычнымі рэсурсамі.
Словы асаблівай удзячнасці і падзякі выказваем ветэранам галіны, якія стварылі аснову сучасных дасягненняў.
Няхай добрыя традыцыі адказнага і добрасумленнага выканання пастаўленых задач, высокая кваліфікацыя персаналу ў спалучэнні з выкарыстаннем перадавых тэхналогій дазваляюць вам і ў далейшым прафесійна падыходзіць да рашэння самых складаных пытанняў і дамагацца найлепшых вынікаў.
Поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, цяпла і шчасця вам і вашым блізкім! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў