Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
5 января 2026
Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
Сацыяльнае абслугоўванне і занятасць насельніцтва, дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі, пенсійнае забеспячэнне, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей – гэта далёка не поўны пералік задач, якія выконваюцца службай сацыяльнай абароны.
Прафесія сацыяльнага работніка адна з самых гуманных і запатрабаваных у грамадстве, якая патрабуе не толькі прафесійных ведаў і высокай кваліфікацыі, але і асаблівага душэўнага склада. Дзякуючы вашай чуласці і спагадзе, людзі, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, пераадольваюць цяжкасці і знаходзяць веру ва ўласныя сілы.
Дарагія работнікі сферы сацыяльнай абароны! Прыміце словы шчырай падзякі за штодзённую нялёгкую працу на карысць жыхароў Глыбоцкага раёна. Жадаем вам шчасця, здароўя, дабрабыту і аптымізму.
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.