Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
10 октября 2025
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.
Культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі.
На вас ускладзена адказная місія па захаванні і памнажэнні культурнага і маральна-духоўнага патэнцыялу Глыбоччыны, фарміраванні сучаснай культурнай прасторы, якая злучае ў сабе наватарскія творчыя ідэі і ўнікальныя традыцыі і дасягненні глыбачан.
Асобыя словы падзякі ветэранам. Культура заўсёды была моцная традыцыямі, якія закладалі вы. Жадаем усім вам невычэрпнага творчага патэнцыялу і натхненні, новых здзяйсненняў і перамог! Няхай вас заўсёды атачаюць удзячныя знатакі вашай працы!
Упэўнены, што і надалей ваш талент і майстэрства будуць знаходзіць гарачы водгук у сэрцах жыхароў і гасцей нашага горада і раёна. Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.