Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сувязі са святам

7 мая 2026

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сувязі са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Сувязь адыгрывае ключавую ролю ў жыцці сучаснага грамадства. Гэта гарант аператыўнага абмену інфармацыяй і аснова лічбавай трансфармацыі эканомікі і сацыяльнай сферы.
Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму забяспечваецца бесперабойная работа тэлекамунікацыйных сетак, якаснае вяшчанне і надзейная інфармацыйная падтрымка жыхароў нашага раёна. Вы штодня вырашаеце складаныя інжынерныя і тэхнічныя задачы, застаючыся незаўважнымі, але незаменнымі стваральнікамі інфармацыйнай прасторы.
Выказваем ўдзячнасць ветэранам галіны. Менавіта ваша праца і вернасць прафесіі сталі трывалым падмуркам, на якім сёння будуюцца сучасныя сістэмы сувязі.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых прафесійных перамог.

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў