Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сферы адукацыі і ветэранаў педагагічнай працы са святам

3 октября 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сферы адукацыі і ветэранаў педагагічнай працы са святам

Паважаныя работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!

Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка! Ваша праца па праву лічыцца самай высакароднай, стваральнай і творчай.

З дня ў дзень вы даяце маладому пакаленню веды, магчымасць самарэалізавацца ў сучасным свеце, садзейнічаеце духоўнаму развіццю і станаўленню моладзі, якая ў далейшым будзе вызначаць лёс усёй нашай краіны.

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы! Усё, што зроблена і робіцца вамі, заслугоўвае вялікай удзячнасці і павагі. Сёння вы з’яўляецеся для сваіх выхаванцаў і маладых настаўнікаў узорам глыбокай вернасці прафесіі педагога.

Няхай гэты святочны дзень прынясе вам масу станоўчых эмоцый і ўсведамленне велізарнай патрэбнасці і важнасці вашага жыццёвага выбару. Шчыра жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, новых дасягненняў на ніве асветы, дапытлівых і адораных вучняў!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.