Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў ветэранаў сувязі са святам

7 мая 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў ветэранаў сувязі са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі! Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!


7 мая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, якія прысвяцілі сваё жыццё прафесіі сувязіста. Сёння сучасны свет немагчыма ўявіць без тэлебачання, тэлефонаў і інтэрнэту. Гэтыя тэхналогіі сталі неад’емнай часткай нашага паўсядзённага жыцця, робячы нас больш інфармаванымі і мабільнымі.

Выказваем падзяку працоўнаму калектыву Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі за працу, высокі прафесіяналізм і адданасць справе. Упэўнены, што дзякуючы вашай зладжанай рабоце, Глыбоцкі раён будзе на высокім узроўні па ўкараненні тэлекамунікацыйных тэхналогій. У гэты святочны дзень словы глыбокай падзякі адрасуем ветэранам галіны за працу і значны ўклад у развіццё сувязі і тэхналогій.

Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, невычэрпнага запасу энергіі, творчых поспехаў і прафесійных перамог. Міру, дабра, шчасця і дабрабыту вам і вашым родным!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў