Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага міжраённага аддзялення ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці са святам

20 декабря 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў Глыбоцкага міжраённага аддзялення ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці са святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага міжраённага аддзялення ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці!

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

Гэта прафесійнае свята стала сімвалам павагі і ўдзячнасці людзям, якія стаяць на варце бяспекі нашых грамадзян і грамадства, абараняюць суверэнітэт і стабільнасць канстытуцыйнага ладу Беларусі, змагаюцца з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Ваша праца патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі і самааддачы, асаблівых прафесійных і чалавечых якасцяў, вытрымкі, сілы волі, цвёрдай веры ў правату і справядлівасць службы ў інтарэсах дзяржавы.

Дзякуем вам за спакойнае жыццё жыхароў Глыбоцкага раёна, іх упэўненасць у заўтрашнім дні. Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам органаў бяспекі, якія перадалі новым пакаленням супрацоўнікаў бясцэнныя вопыт і веды.

Жадаем вам здароўя, дабрабыту, міру і поспехаў у службовай дзейнасці!

 

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.