Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
13 февраля 2026
15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці суайчыннікаў, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Радзімы. 37 гадоў таму апошнія воінскія падраздзяленні абмежаванага кантынгенту савецкай арміі пакінулі зямлю Афганістана.
Сёння мы па-новаму ўсведамляем сапраўдны сэнс і значэнне ўдзелу нашых салдат і афіцэраў у тых гістарычных падзеях. Чым далей нас аддаляе ад іх час, тым ясней бачыцца веліч подзвігу патрыётаў Айчыны. Тых, хто першымі кінуў выклік міжнароднаму тэрарызму, мужна ваяваў з ворагам і шчыра верыў, што ад яго залежыць мірнае шчаслівае жыццё брацкага народа. Захапляемся вашай мужнасцю, доблесцю, адвагай і высакароднасцю!
Аддаючы даніну павагі ўсім, хто выстаяў і вярнуўся дадому, мы падзяляем боль страты з тымі, хто страціў таварышаў, не дачакаўся сваіх родных і блізкіх. Няхай светлая памяць аб іх назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах!
Словы асаблівай удзячнасці адрасуем ветэранам. Дзякуем вам за актыўную грамадзянскую пазіцыю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Жадаем усім воінам-інтэрнацыяналістам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, аптымізму, дабрабыту і ўдачы. Няхай ваша адзінства і згуртаванасць натхняюць на дасягненне новых мэт, становяцца кропкай адліку далейшых здзяйсненняў і добрых спраў!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.