Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
5 декабря 2025
Паважаныя юрысты, ветэраны юрыдычнай службы Глыбоцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём юрыста!
Сёння няма ніводнай сферы дзейнасці, якую б магчыма было эфектыўна ажыццяўляць без прававой падтрымкі.
Юрыдычная прафесія патрабуе ад вас аб’ектыўнасці, валодання пачуццём спагады, асабістай бездакорнасці. Юрыст павінен валодаць не толькі добрымі ведамі, але і абвостраным пачуццём сацыяльнай справядлівасці. Менавіта таму заканадаўства павінна быць голасам розуму, а юрыст – голасам закона ў вырашэнні складаных і актуальных задач у самых розных сферах дзейнасці.
Ваша штодзённая работа па выкананні законаў, правоў, свабод грамадзян, законных інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання дазваляе дынамічна развівацца эканоміцы і ў цэлым павышаць дабрабыт жыхароў нашага раёна.
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мэтанакіраванасці, новых прафесійных поспехаў у высакароднай справе служэння Закону!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.