Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём Перамогі

8 мая 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны з Днём Перамогі

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя и сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі!

80 мірных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў святочных салютаў 1945-га года. Але тая вясна застанецца вечным сімвалам Подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.

9 мая – гістарычная памяць нашай краіны, якая жыве ў кожнай беларускай сям’і. Перамога, заваяваная старэйшым пакаленнем, дала ўсім магчымасць жыць, працаваць, любіць, радавацца дзецям і ўнукам.

У гэты цудоўны майскі дзень мы аддаем даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, схіляем галовы перад Подзвігам абаронцаў роднай Беларусі. Выказваем словы вялікай падзякі працаўнікам тылу, якія ў голад, холад і разруху аддавалі ўсе свае сілы ў імя Перамогі.

Мы ўдзячны ветэранам за падтрымку і супрацоўніцтва, за мудрыя саветы і дапамогу ў выхаванні маладога пакалення.

Светлая памяць усім, хто не вярнуўся з вайны, і вечная слава воінам-пераможцам!

Нізкі паклон Вам, героі Вялікай Перамогі! Ваш подзвіг непадуладны часу!

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, святочнага настрою і мірнага неба над галавой!

Са святам! З Днём Перамогі!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў