Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
31 декабря 2024
Набліжэнне Новага года дорыць нам самыя светлыя пачуцці, знаёмыя з дзяцінства: мы заўсёды чакаем яго з радасцю, надзеяй і хваляваннем. Гэты час цёплых сустрэч з самымі роднымі і блізкімі, калі мы разам падводзім вынікі і будуем планы на будучыню.
Кожнаму з нас 2024 год запомніўся асабістымі поспехамі, выкананнем намечаных планаў, спраўджанымі надзеямі. Для Глыбоччыны гэта быў год паспяховага руху наперад, і мы завяршаем яго з годнымі вынікамі.У гэтым заслуга кожнага нашага земляка. Дзякуючы вашай працы, актыўнасці і мэтанакіраванасці мы зноў даказалі, што ў нашага раёна велізарны патэнцыял і слаўныя традыцыі.
У гэты святочны дзень мы дзякуем усім,хто ўнёс свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту Глыбоцкага раёна.
Паважаныя землякі!Няхай Новы 2025 год прынясе надзею, любоў і новыя магчымасці.Мы дзякуем кожнаму за вашу згуртаванасць, за ўсё, чаго мы дамагліся разам.Ад усяго сэрца жадаем, каб кожны дзень гэтага года быў напоўнены мірнымі справамі, радасцю і супольным адзінствам.
З Новым годам вас! З Новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў