Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна са святам

6 ноября 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна са святам

Ад кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Наша краіна – адна з нямногіх, якая захоўвае гэтую традыцыю. Гэта знамянальная падзея паслужыла пачаткам пабудовы новага грамадства, заснаванага на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, салідарнасці, павагі да людзей працы.

У гэты дзень мы аддаём даніну памяці пакаленням, якія стварылі нашу дзяржаву, умацавалі яе сваёй працай, абаранілі ў гады ліхалецця, і дзякуем усім, хто сёння ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны.

Хай гэта свята паслужыць нагодай для кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра мінулае і будучае, стане напамінам пра высакародныя мэты, дапаможа прыйсці да згоды і узаемапавагі.

Дарагія жыхары Глыбоччыны! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і новых працоўных поспехаў дзеля дабрабыту нашага раёна і Беларусі!

 

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.