Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна са святам

30 апреля 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна са святам

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам Вясны і Працы – Першамаем.


Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

Гэтае светлае і радаснае свята па праве лічыцца ўсенародным і любімым усімі пакаленнямі беларусаў, з’яўляецца нязменным сімвалам яднання і салідарнасці, выразам глыбокай павагі да стваральнай працы.

Будучыня краіны і роднай Глыбоччыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце, дастойнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабрабыт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.

Дарагія землякі! Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай гэтыя святочныя дні напоўняцца радасцю сустрэч з сябрамі і блізкімі, дадуць новы зарад бадзёрасці і аптымізму! Міру, дабра, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў