Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2 июля 2026

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна, прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Рэспублікі – галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.
Мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ваш бессмяротны подзвіг натхняе маладое пакаленне на эфектыўную стваральную працу, накіраваную на пабудову мірнай і незалежнай Беларусі.
Мы паважаем сваю гісторыю і культуру, шануем нацыянальныя традыцыі, ацэньваем перажытае і будуем планы. Дзякуючы сумленнай працы жыхароў Глыбоччыны, з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца наш раён. Мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і дастатку жылі нашы сем’і. Толькі разам мы захаваем у нашым грамадстве такія каштоўнасці, як мір, спакой і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах, шчасця і дабрабыту!
Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне – Беларусі!
Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.