Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці

2 июля 2025

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з Днём Незалежнасці

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Наша незалежнасць – гэта вынік подз­вігаў усіх, хто не шкадаваў жыцця, адстойваў непахіснасць рубяжоў нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупіраванай тэрыторыі. Гэта – наша гісторыя, памяць і наша надзея.

Дзякуй вам, нашы дарагія ветэраны, за самаадданасць і адвагу ў імя міру на роднай зямлі! Дзякуй за жыццё і нізкі вам паклон!

Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, жыхары Глыбоччыны добрасумленнай працай і добрымі пачынаннямі працягваюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў. Упэўнены, што наша сумесная адказнасць за дабрабыт малой радзімы дапаможа зрабіць родны кут самым прыгожым і яшчэ больш утульным.

 

Паважаныя землякі!

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены поспехамі і новымі дасягненнямі!

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.