Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
30 сентября 2025
Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы Глыбоччыны!
Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!
Дзень пажылых людзей – сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў. Ён увасабляе мудрасць і дабрыню, жыццёвы вопыт і стойкасць.
Паважаныя сябры! У гэты дзень мы ўшаноўваем вас – прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто на працягу жыцця дорыць нам клопат, цеплыню і любоў – нашым бацькам, бабулям і дзядулям.
Мы дзякуем вам за цярпенне, сардэчнасць, уменне даць мудры савет, падставіць плячо ў цяжкую хвіліну. Вашы веды, мудрасць, жыццёвы і прафесійны вопыт бясцэнныя. Перадаючы іх маладому пакаленню, вы і сёння ўносіце важкі ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны. Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый нашага народа.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай цікавасці да жыцця, сямейнага цяпла і дабрабыту. Няхай заўсёды побач з вамі будуць клапатлівыя дзеці, унукі і сябры!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.