Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 февраля 2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём абаронцаў Айчыны і 105-й гадавінай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы і грамадзянскі персанал Глыбоччыны.
Дзень 23 лютага ў Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, армія – сапраўдным гонарам народа.
Самае каштоўнае, што ёсць у жыцці чалавека, – мір і спакой. Няхай свята стане для ўсіх нас гонарам за нашу краіну, якая з павагай ставіцца да сваіх Узброеных Сіл і падзякай да тых, хто ахвяраваў сабой у імя будучыні і пацвердзіў высокае званне Абаронцы Бацькаўшчыны.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў. Бо абарона Айчыны – гэта не толькі дзейнасць у ваеннай галіне, але і забеспячэнне грамадзянскай абароны і грамадскай бяспекі.
Жадаем усiм абаронцам Айчыны і iх сем’ям шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў