Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
27 октября 2023
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка.
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна!
Прафесія аўтамабіліста і дарожніка – асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.
На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці нашага раёна і ўсёй краіны.
У гэты дзень выказваем удзячнасць усім, хто ажыццяўляе аўтаперавозкі, утрымлівае, рамантуе, будуе дарогі і масты. Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам аўтамабільнага і дарожнага транспарта, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, і тым, хто працягвае працаваць, каб перадаваць свой каштоўны жыццёвы і прафесійны вопыт моладзі.
Жадаем усім работнікам галіны моцнага здароўя, паспяховай і безаварыйнай працы, новых прафесійных дасягненняў, невычэрпнай энергіі, шчасця. Няхай у вашых сем’ях пануюць мір, дабрабыт, каханне.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.