Глубокский районный исполнительный комитет

Глубокский районный исполнительный комитет

17 сентября 2021

КІРАЎНІЦТВА ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА ПАВІНШАВАЛА ЖЫХАРОЎ ГЛЫБОЧЧЫНЫ З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ГЛЫБОЧЧЫНЫ! 

 

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём народнага адзінства.

17 верасня наша краіна ўпершыню будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці.

Упэўненыя, што Дзень народнага адзінства будзе не толькі служыць напамінам аб гістарычным мінулым, але і будзе своеасаблівым пасылам у будучыню. Давайце разам шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і той нацыянальны падмурак, які стагоддзямі ўмацоўваўся ў барацьбе народа за адзінства і дзяржаўную незалежнасць.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. У Дзень народнага адзінства ўсіх нас звязвае імкненне бачыць сваю краіну незалежнай, моцнай, суверэннай, самастойнай.

Шчыра жадаем вам нязменных поспехаў у вашай дзейнасці на карысць нашай Радзімы. Добрага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!

 

З павагай,

А. М. ШУБСКІ, cтаршыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

В. М. ЦЯЛІЦА, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.