Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 апреля 2024
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём судовага эксперта!
Ваша праца ўнікальная, шматгранная і вельмі складаная. Ад кампетэнтнасці і высокага прафесіяналізму судовых экспертаў залежаць чалавечыя лёсы. Дзякуючы вам раскрываюцца самыя складаныя і заблытаныя справы. Практычна штодня вы праводзіце розныя экспертызы, якія дапамагаюць выявіць тых, хто парушае Закон.
Дзякуем за працу ветэранам. Ваша экспертная падрыхтоўка, вялікі вопыт і майстэрства, якімі вы ахвотна дзеліцеся з моладдзю, дазваляе годна працягваць традыцыі, закладзеныя старэйшымі пакаленнямі.
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны экспертнай службы!
Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе з поўнай адказнасцю і самааддачай вырашаць пастаўленыя задачы.
Жадаем вам шчасця і здароўя, поспехаў у службе і сямейнага дабрабыту.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў