Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
30 сентября 2022
Паважаныя землякі!
1 кастрычніка мы ўшаноўваем тых, чыімі сіламі доўгія гады будаваўся, развіваўся і прыгажэў наш родны край.
У гэты дзень трэба яшчэ раз нагадаць аб непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў. Павага да старэйшых з'яўляецца адной з найважнейшых каштоўнасцей актыўна развіваючагася грамадства, у якога ёсць будучыня. Толькі абапіраючыся на ваш багаты жыццёвы вопыт і прыслухоўваючыся да вашых мудрых парадаў можна прымаць узважаныя і прадуманыя рашэнні.
Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за вашу шматгадовую самаадднаную плённую працу, за ваш багаты прафесіянальны вопыт, якім вы заўсёды ахвотна дзеліцеся з моладдзю, і за вашу грамадзянскую актыўнасць.
Сёння дзяржава стварыла добрыя ўмовы для паўнацэннага ўдзелу людзей усіх узростаў у эканамічным, культурным і духоўным жыцці грамадства, але ўсё гэта не заменіць цеплыні чалавечых адносін, утульнасці дамашняга ачага, любові і прызнання дзяцей і ўнукаў. Таму няхай у вашым жыцці будзе як мага больш ясных дзён, напоўненых увагай, падтрымкай, цяплом і клопатам родных і блізкіх.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвага аптымізму і доўгіх гадоў жыцця.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў