Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
9 августа 2024
Паважаныя будаўнікі, ветэраны будаўнічай галіны Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Працу работнікаў вашай галіны па праве называюць асновай асноў дабрабыту краіны. Сваімі рукамі вы, цаглінка за цаглінкай, ствараеце будучыню – аб’екты, якія вы будуеце, фарміруюць аблічча нашага краю і даюць Глыбоцкаму раёну магутны імпульс для развіцця.
Менавіта дзякуючы вашай нялёгкай працы раён ператварыўся ў сучасны добраўпарадкаваны рэгіён. І сёння праекціроўшчыкі, інжынеры і рабочыя працягваюць рабіць его прыгажэйшым, ствараць больш зручныя і камфортныя ўмовы для жыцця і працы людзей.
Няхай ваш прафесіяналізм, адказнасць і захопленасць абранай справай год ад году дапамагаюць Глыбоччыне станавіцца яшчэ больш прывабным.
Жадаем будаўнікам і ветэранам будаўнічага комплексу здароўя, міра і дабрабыту вам і вашым родным!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў