Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
31 августа 2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём ведаў!
Паважаныя педагогі! Дарагія навучэнцы, бацькі!
Першага верасня – гэта не толькі пачатак новага навучальнага года, а і ўсімі любімае свята, блізкае і дарагое кожнаму. Дзень ведаў аб'ядноўвае пакаленні, таму што мы ніколі не перастаем вучыцца.
Самым шчаслівым, цікавым і хвалюючым гэты дзень, вядома, будзе для першакласнікаў, ён стане для іх першай прыступкай у дарослае жыццё. Студэнты-першакурснікі зробяць крок насустрач будучай прафесіі.
Дзень ведаў – сімвал пачынанняў, перспектыў і новых магчымасцей. Для ўсіх нас гэтае свята напоўнена добрымі эмоцыямі, шчаслівымі ўспамінамі і радасным чаканнем.
У гэты цудоўны дзень мы выказваем словы вялікай падзякі настаўнікам за высакародную і карпатлівую працу, за высокі прафесіяналізм. Мы жадаем школьнікам і студэнтам у новым навучальным годзе поспехаў і дзіўных адкрыццяў, а бацькам – гонару за сваіх дзяцей. Няхай новы навучальны год ва ўсіх складваецца выдатна.
Са святам!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў