Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
5 января 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў і 105 гадавінай са дня яе ўтварэння.
Паважаныя работнікі і ветэраны банкаўскай і фінансавай сферы Глыбоцкага раёна!
Ваша праца – гэта якаснае абслугоўванне ўсіх сфер і галін народнай гаспадаркі, забеспячэнне фінансавай стабільнасці эканомікі Глыбоцкага раёна. Вашы паслугі становяцца ўсё больш запатрабаванымі і ў прыватных кліентаў.
У банкаўскай і фінансавай сферы Глыбоччыны працуюць першакласныя спецыялісты, добрасумленныя, кампетэнтныя, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Сучасныя рэаліі прад’яўляюць да вас сур’ёзныя патрабаванні – гэта высокая кваліфікацыя, граматны менеджмент, уменне працаваць з людзьмі.
Выказваем упэўненасць, што ўласцівыя вам адказнасць, настойлівасць, прафесіяналізм і ў далейшым будуць садзейнічаць паспяховаму вырашэнню пастаўленых задач.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, фінансавай стабільнасці, надзейных дзелавых партнёраў і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў