Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
26 июня 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Глыбоцкага раёна!
Пракуратура – найважнейшае звяно ў праваахоўнай сістэме краіны, гэта штодзённая карпатлівая работа многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых асноў дзяржавы і грамадства, стварэнні надзейнага шчыта па супрацьдзеянні злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі.
Людзі вашай прафесіі адрозніваюцца не толькі значным юрыдычным багажом і высокай самааддачай, але і чуццём, і вострым сацыяльным зрокам, што дазваляе бачыць праблемы грамадства. Гэта нялёгкая праца, выканаць якую пад сілу толькі прынцыповым і мудрым людзям, з абвостраным пачуццём справядлівасці. Менавіта такія – сумленныя, высокакваліфікаваныя, годна выконваючыя свой прафесійны абавязак – юрысты служаць у пракуратуры нашага раёна.
Выказваем удзячнасць ветэранам за дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку, перадачу назапашанага вопыту маладому пакаленню.
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры, жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, цярпення і стойкасці, міру і дабрабыту, стваральнай працы на карысць нашай дзяржавы.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.