Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 марта 2024
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна!
Сфера бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з'яўляецца адной з самых важных для кожнага жыхара нашага раёна. Менавіта яна з'яўляецца паказчыкам паўсядзённага дабрабыту і якасці жыцця.
Гэта прафесійнае свята людзей, якія кожны дзень працуюць над тым, каб наш горад і раён былі месцам, дзе людзям жывецца ўтульна, светла, цёпла і радасна. Спадзяемся, што вы і далей будзеце паспяхова вырашаць задачы па аказанні неабходных жыхарам горада і раёна паслуг, рабіць сваю справу так, каб людзі заўсёды былі задаволеныя вашай працай.
Вялікі дзякуй усім, хто сваёй добрасумленнай працай забяспечвае цяпло, чысціню і ўтульнасць у нашых дамах і заўсёды прыходзіць на дапамогу ў вырашэнні любых камунальных праблем.
Вы ствараеце прыгажосць, дорыце людзям шчасце і ўсмешкі, робіце наша жыццё больш камфортным і радасным.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, міру і дабра вашым сем'ям!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта