Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
23 августа 2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!
Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці!
З дапамогай статыстыкі мы адкрываем для сябе кожны раз новую і важную інфармацыю, якая адыгрывае ключавую ролю ў выпрацоўцы і прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў на месцах, з'яўляецца крыніцай фарміравання аб'ектыўных і дакладных даных аб эканамічным, дэмаграфічным, сацыяльным і экалагічным становішчы ў раёне і краіне.
Вы заўсёды імкнецеся ісці ў нагу з часам, выкарыстоўваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі і электронныя сістэмы. За кожным статыстычным паказчыкам, за кожнай лічбай і аналітычнай высновай – карпатлівая праца і каласальная асабістая адказнасць спецыялістаў.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам статыстычнай службы за сумленную працу і добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў.
Ад усёй душы жадаем усім працаўнікам статыстычнай службы прафесійнага росту, настойлівасці ў рашэнні важных дзяржаўных задач, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў