Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
19 января 2024
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём ратавальніка і 25-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Паважаныя ратавальнікі Глыбоцкага раёна!
Бяспрыкладная мужнасць, адвага, самаадданасць сталі галоўнымі неад’емнымі якасцямі прадстаўнікоў вашай сапраўды гераічнай прафесіі. Вы прадаўжаеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў ратавальнікаў Глыбоччыны, якія не раз дэманстравалі гонар і годнасць, мужнасць і адвагу, гатоўнасць да самаахвяравання.
З кожным годам становіцца шырэй кола пытанняў, складаней задачы, якія вам прыходзіцца вырашаць па забеспячэнні бяспекі грамадзян, але вы паспяхова з імі спраўляецеся.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу высакародную і мужную працу.Будзьце мацнейшыя за кінутыя вам выклікі і беражыце сябе. Шчасця, моцнага здароўя і дабра вам, вашым родным і блізкім.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.