Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
30 апреля 2024
Ад імя Глыбоцкага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас са Святам працы – 1 Мая і 120-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі.
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Гэтае свята – сімвал абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, павагі да стваральнай працы. Першамай – гэта, у першую чаргу, даніна павагі людзям працы, тым традыцыям, якія былі калісьці закладзеныя і дагэтуль беражліва захоўваюцца і перадаюцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.
Мірная стваральная праца, салідарнасць і справядлівасць былі і застаюцца галоўнымі каштоўнасцямі ў нашым грамадстве, асновай развіцця і паспяховага будаўніцтва незалежнай Беларусі. Разам мы вырашым любыя задачы і рэалізуем самыя смелыя ідэі.
У гэты дзень мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, выказваем павагу і ўдзячнасць добрасумленным работнікам, перадавікам вытворчасці.
Няхай у кожнага з вас будзе любімая справа, а жыццё напоўнена творчасцю, смелымі задумамі і яркімі падзеямі. Хай пануюць у вашых дамах згода і паразуменне. Жадаем здароўя, павагі, годнай ацэнкі вашай працы, патрэбнай Радзіме.
Са Святам працы, жыхары Глыбоччыны!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.