Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
23 августа 2022
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!
Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці!
Значэнне сучаснай статыстыкі цяжка пераацаніць. Актуальная, аб'ектыўная і якасная інфармацыя, якую вы прадастаўляеце, з'яўляецца адной з найважнейшых састаўляючых сістэмы дзяржаўнага кіравання. Статыстыка не толькі адлюстроўвае эканамічнае і сацыяльнае развіццё краіны, але і дапамагае знайсці самыя перспектыўныя напрамкі росту для паляпшэння якасці жыцця яе грамадзян.
Ваш прафесіяналізм і кампетэнтнасць дазваляюць на працягу многіх гадоў захоўваць лепшыя традыцыі, прымнажаць назапашаны вопыт, укараняць найноўшыя тэхналогіі.
Перакананыя, што і ў далейшым сумленнасць, скрупулёзнасць, адданасць любімай справе, цвёрдая грамадзянская пазіцыя дазволяць работнікам органаў дзяржаўнай статыстыкі спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі.
Прыміце словы падзякі за вашу добрасумленную працу і вернасць прафесійнаму абавязку. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і поспеху вам і вашым блізкім.
З павагай,
А.М.Шубскі, В.М.Цяліца,
старшыня Глыбоцкага старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў