Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
22 апреля 2022
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём судовага эксперта!
Ваша праца ўнікальная, шматгранная і вельмі складаная. Прафесійны падыход да справы, глыбокія веды ў самых розных галінах навукі, каласальны набор уменняў і навыкаў, умелае выкарыстанне апошніх навуковых дасягненняў, сучаснай тэхнікі і спецабсталявання дазваляюць судовым экспертам сёння эфектыўна супрацьстаяць арганізаванай і тэхнічна ўзброенай злачыннасці.
Дзякуючы вам раскрываюцца самыя складаныя і заблытаныя справы. Практычна штодня вы праводзіце розныя экспертызы, якія дапамагаюць выявіць тых, хто парушае Закон, падманвае людзей, замахваецца на жыццё і здароўе грамадзян. Дзякуй вам за гэта і нізкі паклон.
Падзяку і ўдзячнасць за працу выказваем ветэранам. Ваша экспертная падрыхтоўка, вялікі вопыт і майстэрства, якімі вы ахвотна дзяліцеся з моладдзю, дазваляе годна працягваць традыцыі, закладзеныя старэйшымі пакаленнямі.
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны экспертнай службы! Жадаем вам шчасця і здароўя, поспехаў у службе і сямейнага дабрабыту, высокай ацэнкі вашай працы і заўсёды ўдалага завяршэння спраў.
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А.М.Шубскі
раённага Савета дэпутатаў В.М.Цяліца