Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
18 января 2022
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Глыбоцкага раённага таварыства ратавання на водах!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём ратавальніка.
Тое, што для большасці людзей – гераізм, для вас – штодзённая праца. Толькі мужнасць і адвага здольныя прымусіць рызыкаваць сваім жыццём дзеля выратавання іншага чалавека, прыродных рэсурсаў, маёмасці. Вы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу таму, хто трапіў ў бяду.
На ратавальніках ляжыць велізарная адказнасць за чалавечыя жыцці, і вы годна несяце гэты груз. Дзякуй вам за добрасумленнае стаўленне да сваёй працы, за гатоўнасць трываць дыскамфорт дзеля дапамогі людзям. Дзякуй за стойкасць, смеласць, прафесіяналізм і чулыя сэрцы.
Няхай ваша мужнае служэнне людзям будзе ўзнагароджана ўдзячнасцю выратаваных і іх родных! Жадаем вам спакойных працоўных будняў, невычэрпнага аптымізму, здароўя, бадзёрасці і волатаўскай сілы. Хай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы, а дома акружае мір і дабрабыт, падтрымлівае любоў і клопат родных і блізкіх!
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага
раённага выканаўчага камітэта А. М. ШУБСКІ,
раённага Савета дэпутатаў В. М. ЦЯЛІЦА.