Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
25 июля 2024
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!
Ваша служба з’яўляецца адной з важнейшых. Кругласутачна вы знаходзіцеся на варце бяспекі жыхароў Глыбоцкага раёна. Вельмі часта аказваецеся ў зоне рызыкі, сутыкаецеся з людскімі трагедыямі і пры гэтым захоўваеце ў сабе здольнасць суперажываць. Для ўсіх вас смеласць, доблесць, адвага не проста словы, а якасці, без якіх выратавальніку не абысціся, нават сення, з улікам сучасных тэхнічных сродкаў.
Асаблівую падзяку выказваем ветэранам, якія змаглі стварыць трывалы падмурак сістэмы выратавання людзей і папярэджання надзвычайных здарэнняў.
Паважаныя выратавальнікі, дзякуй вам за гераічнасць, за нялёгкую працу, неабыякавасць і ўменне ў лічаныя хвіліны прыйсці на дапамогу! Упэўнены, што і надалей вы будзеце годна несці службу, захоўваючы вернасць доўгу.
Жадаем моцнага здароўя, спакою, міру і дабра, невычэрпных жыццёвых сіл, энергіі і поспехаў у высакароднай справе выратавання людзей і служэння роднай краіне!
Глыбоцкі раённывы канаўчы камiтэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў