Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
11 сентября 2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Глыбоцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!
Органы папярэдняга следства – важнейшы інстытут нацыянальнай праваахоўнай сістэмы, які ў значнай ступені ўплывае на ўмацаванне правапарадку ў раёне і краіне, абарону законных правоў грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Дзякуючы штодзённай карпатлівай рабоце зладжанага высокапрафесійнага калектыву вы паспяхова выконваеце задачы па расследаванні злачынстваў, забеспячэнні прынцыпу непазбежнасці пакарання і перамогі справядлівасці, што дае магчымасць захоўваць мір, згоду і стабільнасць у нашым грамадстве.
Выказваем удзячнасць ветэранам органаў следства, чый жыццёвы шлях, вопыт і патрыятызм з'яўляецца прыкладам для маладых супрацоўнікаў.
Жадаем моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям, а таксама далейшых поспехаў у службе на карысць Радзімы.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт