Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
3 мая 2024
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» і ўнітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая друкарня»!
Гэтае свята аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова – прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі.
Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце выдзеліць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваецца мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў.
Велізарную ролю ў аператыўным і якасным увасабленні вынікаў журналісцкай працы іграюць работнікі паліграфічных прадпрыемстваў.
Дзякуем работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, адкрытасць і аб’ектыўнасць.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і новых працоўных поспехаў.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў