Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
29 июля 2024
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны сферы гандлю Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём работнікаў гандлю!
Ваш высокі прафесіяналізм і працавітасць служаць залогам ўстойлівага развіцця спажывецкага рынку Глыбоцкага раёна.
Дзякуй Вам за вашу нястомную працу і клопат аб павышэнні якасці і культуры абслугоўвання насельніцтва. Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны, якія засталіся адданымі сваёй справе і сёння з'яўляюцца настаўнікамі для маладога пакалення.
Ад усёй душы жадаем шчасця, моцнага здароўя, росквіту і паспяховай працы на карысць грамадства. Няхай кожны новы дзень прыносіць радасць ад дасягнутых вынікаў. Дабрабыту вам і вашым блізкім!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў