Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Личный прием
Прямая телефонная линия
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Земельные участки
Комиссия по противодействию коррупции
Афиша
Книга памяти Глубокского района
21 июля 2023
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў вітаем удзельнікаў і гасцей ХІ Міжнароднага свята “Вішнёвы фестываль”!
За 10 гадоў свайго існавання Вішнёвы фестываль стаў важнай падзеяй у культурным жыцці Глыбоччыны. Фестываль унікальны па сваіх мэтах. Ён заваяваў шырокае прызнанне і падтрымку грамадскасці таму, што народнае культурнае багацце краін-удзельніц невычэрпнае. Кожны народ, развіваючы сваю нацыянальную культуру, уносіць неацэнны ўклад у скарбніцу сусветнага мастацтва. Выдатна, калі выступаючы на канцэртных пляцоўках, артысты радуюць гледачоў сваім мастацтвам і абменьваюцца вопытам.
Дарагія сябры! Няхай глыбоцкая вішня сагравае і збліжае сэрцы і душы людзей, абуджае ў іх светлыя пачуцці дабра і ўзаемнай павагі, любові да роднай Беларусі і нашай дарагой Глыбоччыны, гонару за сваю Бацькаўшчыну і яе шчырых працавітых людзей.
Жадаем усім атрымаць ад Вішнёвага фестывалю тыя ўражанні і адчуванні, на якія вы спадзяваліся!
Заўсёды рады бачыць вас на Міжнародным свяце “Вішнёвы фестываль” у Глыбокім!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў